top of page
камні.jpg

Пінская шляхта

Пінская шляхта» — п’еса класіка беларускай літаратуры, майстра камічнага жанру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (фарс-вадэвіль у адной дзеі). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыя з’явілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№ 30-31) у беларускім перакладзе Я. Лёсіка

Home: Знаёмства з кнігай
трта паомрлелглпоего.jpg
пролд.jpg

Зварот да стваральніка

 

  • Дата і месца нараджэння: 4 лютага 1808 г., Бабруйск

  • Дата і месца смерці: 21 снежня 1884 г., Мінская губерня

  • Мова твораў: польскі і беларускі

  • Род дзейнасці: пісьменнік, драматург, паэт

Кнігі: "Пінская шляхта", "Залёты", "Ідылія"...

Імя В. Дуніна-Марцінкевіча носяць Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі (г.Бабруйск).
У Мінску, у Фрунзенскім раёне названая вуліца ў гонар Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На доме № 2/2 ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў (БСТД) заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У Рэспубліцы Беларусь праходзіць Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга.
4 лютага 2008 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятную манету " В. Дунін-Марцінкевіч. 200 год».
3 верасня 2016 года ў Мінску адкрылі скульптурную кампазіцыю Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу на плошчы Свабоды

3.jpg
1.jpg
2.jpg
Зварот да стваральніка
камні.jpg

Пытанні да твора

Заўсёды сціплыя і даступныя адказы

Пытанні да твора
трта паомрлелглпоего.jpg
5.jpg
пінская шляхта 6.jpg
пролд.jpg
1.jpg
пінская шляхта 6.jpg

Чым адрозніваецца "Пінская шляхта" ад іншых твораў В. Дуніна-Марцінкевіча?

Паводле сваёй праблематыкі гэтая п’еса прыкметна адрозніваецца ад іншых твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Як прадстаўнік беларускага шляхецтва, носьбіт яго гістарычнай памяці і культуры, пісьменнік паслядоўна, ад твора да твора выступае з пазіцый шляхты. Ён ганарыцца гераічным мінулым шляхецтва, дзе была барацьба за незалежнасць супраць іншаземных заваёўнікаў (“Славяне ў XIX стагоддзі”, “Люцынка, альбо Шведы на Літве”), ён імкнецца развіваць маральнасць грамадства і сцвярджаць прыярытэт народных духоўных ідэалаў (“Гапон”, “Купала”, “Шчароўскія дажынкі”). Калі ў асяроддзі шляхты пісьменнік заўважае негатыўныя з’явы (маральную няўстойлівасць, адсутнасць усвядомленага пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці), ён імкнецца сваёй мастацкай воляй (аднак не мастацкай логікай) удасканаліць грамадства, “паправіць” ці нават наогул выправіць яго маральны стан (“Ідылія”).

З якімі падзеямі звязан сюжэт п'есы?

“Пінская шляхта” напісана ў 1866 г., а гэта значыць, неўзабаве пасля паўстання 1863–1864 гг. Як вядома, менавіта шляхта выступала арганізуючай сілай у паўстанні. Сам В. Дунін-Марцінкевіч меў пэўныя дачыненні да падзей 1863–1864 гг. У яго біяграфіі вядомыя факты ўдзелу сям’і пісьменніка (жонкі Марыі, дочак Камілы і Цэзарыны) у паўстанцкім руху, падазроныя, па вызначэнні паліцыі, раз’езды самога В. Дуніна-Марцінкевіча па Беларусі ў самы разгар паўстання, калі, на думку ўладаў, добрапрыстойны бацька і грамадзянін павінен быў бы ціхамірна сядзець дома, у асяроддзі сямейнікаў і стрымліваць безразважную моладзь ад неразумных учынкаў (маюцца на ўвазе антыўрадавыя дзеянні), нарэшце, прыцягненне самога пісьменніка да судовай адказнасці (з кастрычніка 1864 г. па снежань 1865 г.) В. Дунін-Марцінкевіч сядзеў у турме, а затым быў вернуты ў Люцінку пад нагляд паліцыі). Ігнараваць гэтыя падзеі, засведчаныя ў дакументах свайго часу, немагчыма. А гэта значыць, што факт удзелу пісьменніка ў антыўрадавых выступленнях павінен разглядацца як важкі чыннік яго грамадзянскай пазіцыі і светапогляду.

Выраз: «Страх — галоўная сіла, што рухае сюжэт твора». Пра які страх тут ідзе гаворка?
 

Пісьменнік ярка паказвае не столькі «цемнату» пінскай шляхты, колькі яе запалоханасць. Не забудземся, што дзеянне п’есы адбываецца не толькі «ў глушы Палесся», але і ў часы надзвычай жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў. Асобныя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання былі павешаны, расстраляны (у тым ліку Кастусь Каліноўскі), дзясяткі тысяч трапілі ў турмы, на катаргу.
Паважным зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж дробным судовым кручкатворам і самадзержцам, што трымаў у страху ўсю імперыю»

6.jpg
3.jpg

Як паказвае драматург засцянковую шляхту?

У камедыі паўстаюць яркія вобразы засцянковай шляхты. Па сваім матэрыяльным і культурным узроўні яна нічым не адрознівалася ад сялянства. Пратасавіцкі, Цюхай-Ліпскі і Куторга — заможныя сяляне, простыя хлебаробы, уласнымі рукамі апрацоўваюць зямлю, ходзяць у лапцях, большасць з іх непісьменныя. Але яны ўпарта лічаць сябе людзьмі вышэйшага класа, з пагардай адносяцца да сялян. Пратасавіцкі пабіў Ліпскага толькі за тое, што ён назваў яго мужыком. Камізм гэтых вобразаў у тым, што фармальная прыналежнасць да высокага дваранскага саслоўя ніяк не вяжацца з іх фактычным становішчам простых хлебаробаў. Аўтар дасціпна высмеяў у п'есе такое «дваранства», яго ганарлівасць, невуцтва і грубасць. Грышка і Марыся — прадстаўнікі маладога пакалення. Маладыя людзі не «хварэюць» на шляхецтва, не хочуць мірыцца з застарэлымі традыцыямі і звычкамі, за якія моцна трымаюцца іх бацькі.

Як у п’есе спалучаецца развязка дзеяння з яго завязкай?
 

Аканчэнне твора звычайна супадае з развязкай дзеяння. У «Пінскай шляхце», аднак, развязка папярэдняга дзеяння супадае з завязкай наступнага. Кручкоў, імкнучыся да нажывы, пры сваім ад’ездзе хітра страўлівае яшчэ адну пару пінскай шляхты. Ён адводзіць убок Альпенскага і паведамляе, што Статкевіч адмаўляе яму ў праве называцца шляхціцам. Затым падыходзіць да Статкевіча і кажа: «Знаеш? Цябе Аль-пенскі аблаяў мужыком». Статкевіч раз’юшыўся: «Ён смеў назваць мяне мужыком?! Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва!» Зноў пачынаецца бойка. Калі ж Ліпскі просіць Кручкова разняць «дерущихся», «а то і з вас штраф будзе належыць», той адказвае: «Не ка мне, не ка мне, — няхай у суд падаюць, тагды прыеду на следства! Бывайце здаровы!» І з Пісулькіным пакідае пінскую шляхту ў надзеі на новы прыезд, на новы добры «ўлоў».

  • Звяртайцеся і безпамылкова вы знойдзіце адказы

4.jpg
Сюжэт п'есы
ром.jpg

Сюжэт

  • Пінская шляхта» — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця не нашмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасці яны баяцца начальства, тых, хто мае над імі ўладу.

    Два збяднелыя, але ганарыстыя шляхціцы з Піншчыны, Ціхон Пратасавіцкі і Іван Цюхай-Ліпскі, «п’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва», бо другі назваў першага «мужыком». Сварка бацькоў пагражае шлюбу закаханых дзяцей — дачкі Пратасавіцкага Марысі і сына Цюхай-Ліпскага Грышкі. Куторга, шасцідзесяцігадовы «кавалер», хоча ўзяць замуж 17-гадовую Марысю, а за гэта гатоў «крыва» сведчыць на карысць Ціхона Пратасавіцкага. Але на разбор справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў, і ўсё канчаецца шчасліва: шляхціцы мірацца, дзяцей бласлаўляюць да шлюбу, і ўсе радасна танцуюць, спяваюць.

    У п’есе В. Дунін-Марцінкевіч высмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы[2][3][6].

    Станавы прыстаў Кручкоў, якога палешукі называюць «Найяснейшая Карона» (гэты зварот афіцыйна прымяняўся толькі ў дачыненні да манарха), піша і тут жа чытае пастановы і «следства» і «суда», звяртаючыся да царскіх «указаў» і «законаў» Статута Вялікага Княства Літоўскага. «Як ён, на нашу бяду, усе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца, хрэн яму ў вочы!» — здзіўляецца Пратасавіцкі, не задумваючыся нават, што дзеянне Статута ВКЛ у Беларусі было адменена яшчэ ў 1840 годзе, а расійскія цары Пётр І, Кацярына ІІ і Елізавета Пятроўна, якія жылі ў ХVІІІ стагоддзі, ніяк не маглі выдаць свае ўказы ў 1895, 1903 і нават у… 1988 гадах. Страх настолькі паралізаваў свядомасць пінскай шляхты, што яна нават не разумее, у якім стагоддзі жыве або што ў месяцы не можа быць больш чым 31 дзень (у вуснах жа Кручкова гучыць і «49 апреля», і «марта 69 дня», і «октября 45 числа»).

    Кручкоў з дапамогай пісарчука Пісулькіна абсурднымі штрафамі абірае запалоханую пінскую шляхту да ніткі. Не толькі ўдзельнікам бойкі, але і яе сведкам, нават тым, хто бойкі не бачыў, прысуджаецца кара і вялікі штраф:

    Обжалованный Протосовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — по 9 рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце!» Гэта — з пастановы «суда». Але ж пасля «суда» зачытваецца яшчэ «дэкрэт». Паводле яго «Тихону Протосовицкому, как уголовному преступнику, назначается: 1) 25 лоз на голой земле без дывана и 2) штрафа 25 руб. в пользу временного присутствия; Ивану Тюхаю-Липскому, как нанесшему личное оскорбление Протосовицкому, назначается: 1) 15 лоз на дыване и 2) 15 руб. штрафа в пользу временного присутствия; свидетели, которые видели драку и не разняли дерущихся, — 1) по 10 лоз на дыване и по 10 руб. штрафа в пользу временного присутствия; всей прочей шляхте, которая не видела, а тем самым не могла и разнять дерущихся, назначается: 1) по пять лоз на дыване и 2) по пять руб. штрафа в пользу того же присутствия.

    Дэталі «на голай зямлі без дывана» і «на дыване» — красамоўныя. Лічылася вялікай абразай, калі шляхціца каралі розгамі, паклаўшы яго на голую зямлю, без посцілкі. Маёмасны стан цяперашняй пінскай шляхты не адрозніваецца ад навакольных сялян, але фанабэрыя, ганарыстасць засталіся. «Даў бы сто рублёў, каб дыван падаслалі», — кажа Пратасавіцкі і просіць у пісарчука Пісулькіна парады, як «ад лазы пазбавіцца». Ведаючы тарбахвата і кручкатвора (адсюль — і прозвішча персанажа) Кручкова, той раіць: «Злажыце яму добры гасцінчык, авось паквапіцца?» Кручкоў, зразумела, на хабар «паквапіўся».

    У «Пінскай шляхце» развязка супадае з завязкай наступнага дзеяння. Кручкоў,

  • імкнучыся да нажывы, пры сваім ад’ездзе страўлівае яшчэ адну пару пінскай шляхты. Ён адводзіць убок Альпенскага і паведамляе, што Статкевіч адмаўляе яму ў праве называцца шляхціцам. Затым падыходзіць да Статкевіча і кажа: «Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком». Статкевіч раз’юшыўся: «Ён смеў назваць мяне мужыком?! Мне сам Юры Кабылінскі[7] падпісаў грамату — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва!». Зноў пачынаецца бойка. Калі ж Ліпскі просіць Кручкова разняць «дерущихся», «а то і з вас штраф будзе належыць», той адказвае: «Не ка мне, не ка мне, — няхай у суд падаюць, тагды прыеду на следства! Бывайце здаровы!» І з Пісулькіным пакідае пінскую шляхту ў надзеі на новы прыезд, на новы добры «ўлоў». Апрача іншага, у гэтай сцэне бачна, з чаго пачала разгортвацца інтрыга твора, як завязваўся яго сюжэт.

пролд.jpg

Асаблівасці 

П’еса была напісана ў 1866 годзе. Дзеянне адбываецца ў часы жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, асноўнай рухальнай сілай якога была шляхта. Асобныя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання былі павешаны, расстраляны, дзясяткі тысяч трапілі ў турмы, на катаргу. Нават за спачуванне паўстанцам, спяванне гімнаў або чытанне паўстанцкіх пракламацый ссылалі ў Сібір, як гэта здарылася з дачкой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Камілай.

Рэзка павялічыўся клас царскіх чыноўнікаў. Іх патрэбна было ўтрымліваць у асноўным сялянскай працай. Чыноўніцтва зрабілася нахабным, стала займацца паборамі, не баялася адкрыта браць хабары. Рэпрэсіі закранулі і Заходняе Палессе, дзе адбываецца дзеянне п’есы. Гратэскна пісьменнік паказвае не столькі «цемнату» пінскай шляхты, колькі яе запалоханасць

Асаблівасці
Дзеючыя асобы
камні.jpg

Дзеючыя асобы

пролд.jpg

 

Кручкоў - станавы прыстаў.
Пісулькін - яго пісарчук.
Ціхон Пратасавіцкі.
Куліна - яго жонка.
Марыся - іх дачка.
Іван Цюхай-Ліпскі.
Грышка - яго сын.
Цімох Альпенскі.
Базыль Статкевіч.
Харытон Куторга.
Дзесяць іншых асоб.

 

трта паомрлелглпоего.jpg
пролд.jpg

Гістарычны падтэкст

Для чаго патрэбен у тэксце?

П’еса была напісана ў 1866 годзе. Дзеянне адбываецца ў часы жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, асноўнай рухальнай сілай якога была шляхта. Асобныя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання былі павешаны, расстраляны, дзясяткі тысяч трапілі ў турмы, на катаргу. Нават за спачуванне паўстанцам, спяванне гімнаў або чытанне паўстанцкіх пракламацый ссылалі ў Сібір, як гэта здарылася з дачкой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Камілай.

Рэзка павялічыўся клас царскіх чыноўнікаў. Іх патрэбна было ўтрымліваць у асноўным сялянскай працай. Чыноўніцтва зрабілася нахабным, стала займацца паборамі, не баялася адкрыта браць хабары. Рэпрэсіі закранулі і Заходняе Палессе, дзе адбываецца дзеянне п’есы. Гратэскна пісьменнік паказвае не столькі «цемнату» пінскай шляхты, колькі яе запалоханасць.[5]

пінская шляхта 3.jpg
p9_4.jpg
Гістарычны падтэкст
Крытыка
пролд.jpg
жопа.jpg

Крытыка

Тут, наш паважаны чытач, ты знойдзешь думкі паводле знакамітай п'есы!

Як заўважыў літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч:

Галоўная сіла, што рухае развіццё сюжэта камедыі (фарса-вадэвіля) Дуніна-Марцінкевіча, — страх. Абодва бакі выдатна разумеюць вынікі непадпарадкавання царскім указам, былым і існуючым. Прыстаў Кручкоў для пыхлівай шляхты ні больш, ні менш — «Найяснейшая Карона». Паважным зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж дробным судовым кручкатворам і самадзержцам, што трымаў у страху ўсю імперыю.

Літаратар Альгерд Бахарэвіч называе Дуніна-Марцінкевіча з ягонай «Пінскай шляхтай» Кустурыцам беларускай літатурнай класікі:

Тут табе і шляхціцы з тэмпэрамэнтам ня горшым, чым у балканскага цыгана — зь любой нагоды гатовыя даць у пысу, пусьціць сьлязу або пусьціцца ў скокі, тут і эротыка па загуменьнях, і інтрыгі на фоне пастаральных краявідаў, і прыродны, нязьменны, як зорнае неба над галавой, хабар, і п’янства пад раблезіянскую закуску, і шчымлівасьць фанэрных скрыпак: шчасьце абсалютнай самадастатковасьці. І, вядома, тут жа і дзяржава, абсалютна бясьсільная супраць усяго гэтага стракатага карнавалу, бо яе ўласныя чыноўнікі-бюракраты ня толькі не замінаюць пераможнаму шэсьцю вясёлага хаосу — гэты карнавал на іх і трымаецца.

Беларускі філолаг, прафесар Ніна Мячкоўская

ў артыкуле «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не быў аўтарам вадэвіля „Пінская шляхта“» , прыводзіць аргументы, якія, на яе думку, могуць паставіць пад сумнеў аўтарства вядомага драматурга: Дунін-Марцінкевіч пісаў усе свае творы, выкарыстоўваючы толькі лацінскі шрыфт, а рукапіс «Пінскай шляхты» напісаны кірыліцай, аўтар «Пінскай шляхты» многае запазычаў з камедыі Івана Катлярэўскага «Наталка-Палтаўка», а нейкіх сувязяў Дуніна-Марцінкевіча з украінскай літаратурай дагэтуль не выяўлена. Хоць дзеянне п'есы нібыта адбываецца ў вёсцы Альпень пад Давыд-Гарадком, але беларускі дыялектолаг Фёдар Клімчук сцвярджае, што яна напісана не на гаворцы Альпеня, а на гаворках сеў каля самага Пінска, і мяркуе, што яе аўтарам быў Пінскі літаратар Стэфан Куклінскі.
З версіяй Н. Мечкоўскай нязгодныя даследчыкі творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча Адам Мальдзіс і Генадзь Кісялёў, якія адстойваюць версію аб аўтарстве Дуніна-Марцінкевіча. Пасля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе Дунін-Марцінкевіч з дачкой Камілай апынуліся сярод вязняў Пішчалаўскага замка Мінска (тэрмін адседкі: 1864-1865 гг.), асуджаныя за распаўсюд рэвалюцыйных улётак і актыўную падтрымку паўстання. Менавіта ў турэмных сценах у пісьменніка нарадзіўся задума галоўнага свайго твора-п'есы "Пінская шляхта".

язэпчык.jpg
язэпчык.jpg
язэпчык.jpg
Наша ўражанне
пролд.jpg

ВІДЭА СЫЛКА, З ДАПАМОГАЙ ЯКОЙ ВЫ МОЖАЦЕ ПРАСЛУХАЦЬ ГЭТУЮ П'ЕСУ

  • YouTube

А калі у Вас няма магчымасці паглядзець у жывую ці у электронным варыянце, то мы прапануем паслухаць аўдыё кнігу

Дзякуй за ўвагу, звяртайцеся!

Дзе Вы можаце убачыць спектакль у жывую

Дзе можа ўбачыць п'есу

Дзе можна ўбачыць спектакль на п'есу?

2021-05-26.png

ЗВЯЗАЦЦА

Мы заўжды з вамі!

+375445934656-радактар,філолаг

+375297943056-галоўны радактар

bottom of page